Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 28 человек

Новости

Творчыя калектывы школы выканалі песні на вершы беларускіх паэтаў: "Па-над белым пухам вішняў..." Максіма Багдановіча, "Дзень-залацень" Валянціна Лукшы, "Вясна" Якуба Коласа, "Беларуская старонка" Васіля Жуковіча.

Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў шосты школьны дзень прайшла гульня "Гавары са мной па-беларуску" для вучняў 7-8 класаў. 8 каманд-удзеніц паспаборнічалі ў медыя-азбуцы, у рашэнні рэбусаў, разгадванні слоў-амонімаў, творчым конкурсе "Закончы прыпеўку "Гулінькі", музычным конкурсе.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
- Гран-пры - "Разынкі" (7 "В" клас);
- 1 месца раздзялілі "Зоркі" (8 "В" клас) і "Верасы" (зборная каманда вучняў 8 "Б" і 8 "Г" класаў);
- 2 месца - "Валошкі" (8 "В" клас);
- 3 месца - "Роднае слова" (7 "Б" клас).
Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў са Святам роднай мовы!
Адбылося і закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Былі падведзены вынікі. Удзельнічаючы ў разнастайных акцыях, віктарынах, гульнях, конкурсах, навучэнцы “зараблялі” балы для атрымання сертыфіката на адзнаку па вучэбных прадметах, што яшчэ больш стымулявала і прабуджала жаданне і паразважаць, і праявіць свае творчыя здольнасці, і выказаць сваю любоў да роднай мовы.

Удзельнікаў акцыі "Ашмяны ў інтэрнэт-прасторы: #я_ашмяначка, #я_ашмянец" аб'яднала любоў да нашай малой радзімы - Ашмяншчыны.

На працягу тыдня вучні прынялі ўдзел у розных мерапрымствах:
- гульне-віктарыне "Смак беларускай кухні" (лепшымі знаўцамі беларускіх страў сталі Вайда Сафія і Сырамалот Марыя (6 "А" клас), Лабачэўская Елізавета (7 "В" клас);
- квэст-гульне "Азбука "Беларускі арнамент" (самымі хуткімі і ўважлівымі пры зборы азбукі сталі вучні 9 "Г" класа);
- літаратурным інформ-дайджэсце "5 фактаў з жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў" (з гэтым заданнем выдатна справіўся 5 "А" клас);
- бліц-віктарыне "Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы" (лепшымі знаўцамі і захавальнікамі беларускіх традыцый сталі вучні 9 "А" класа).

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы і рэалізацыі праекта "Адзіная дыктоўка" члены пярвічнай арганізацыі АА "БРСМ" праверылі свой ўзровень пісьменнасці і праявілі любоў да беларускай мовы.

У час турніру вучні 5-ых класаў успомнілі цікавыя факты пра беларускія гарады, узнавілі лексіку беларускай мовы, папрацавалі з літарна-гукавым складам слоў. У выніку лепшымі знаўцамі Беларусі і беларускай мовы сталі каманды 5 "А" класа "Беларусачкі" (1 месца) і "Ашмянскія сябры" (2 месца) і каманда 5 "В" класа "Буслы".

Настаўнікі школы прынялі ўдзел у музычнай акцыі, выканаўшы беларускую народную песню "Цячэ вада ў ярок"

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе прайшлі музычныя хвілінкі і перапынкі. Вакальны ансамбль "Гармонія" выканала песню "Вясна" на верш Якуба Коласа.

Вучні 6-ых класаў праверылі свае веды па прыказках і прымаўках. 1 месца заняла каманда вучняў 6 "Г" класа -"Вясёлка"!

Вучні школы змаглі праявіць сваю фантазію і творчае ўяўленне пры стварэнні назвы да малюнкаў на пейзажную тэму. Самыя цікавыя і трапныя назвы будуць ацэнены членамі журы і аб'яўлены пераможцы. Пераможцамі сталі Бабраўніцкая Валерыя (5 "А" клас); Войнюш Вікторыя, Сырамалот Марыя і Вінцкоўская Елізавета (6 "А" клас); Лабачэўская Елізавета (7 "В" клас).

У рамках святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі вучні 7 "В" класа прапанавалі свой варыянт інсцэніроўкі ўрыўка з апавядання "На Каляды к сыцу". Віншуем пачынаючых акцёраў і рэжысёра-пастаноўшчыка Бароўскую Вікторыю Іванаўну.

Вучні 9-ых класаў спаборнічалі ў літаратурным брэйн-рынгу “Славутыя сыны зямлі беларускай" па творчасці класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У актыўнай і сур'ёзнай барацьбе перамогу атрымала каманда 9 "Г" класа "Адрэналін".

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе прайшла традыцыйная і любімая акцыя як для вучняў,так і для настаўнікаў - "Беларускі верш за цукерку". Гучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Ларысы Геніюш, байкі Кандрата Крапівы.

Зрабіце свой фотаздымак на фоне роднага горада, размясціце яго ў сацыяльных сетках з хаштэгам, зрабіўшы подпіс-назву па-беларуску. Дадатковая інфармацыя на стэндзе на 1 паверсе.