Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Гульня "Гавары са мной па-беларуску"
Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў шосты школьны дзень прайшла гульня "Гавары са мной па-беларуску" для вучняў 7-8 класаў. 8 каманд-удзеніц паспаборнічалі ў медыя-азбуцы, у рашэнні рэбусаў, разгадванні слоў-амонімаў, творчым конкурсе "Закончы прыпеўку "Гулінькі", музычным конкурсе.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
- Гран-пры - "Разынкі" (7 "В" клас);
- 1 месца раздзялілі "Зоркі" (8 "В" клас) і "Верасы" (зборная каманда вучняў 8 "Б" і 8 "Г" класаў);
- 2 месца - "Валошкі" (8 "В" клас);
- 3 месца - "Роднае слова" (7 "Б" клас).
Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў са Святам роднай мовы!
Адбылося і закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Былі падведзены вынікі. Удзельнічаючы ў разнастайных акцыях, віктарынах, гульнях, конкурсах, навучэнцы “зараблялі” балы для атрымання сертыфіката на адзнаку па вучэбных прадметах, што яшчэ больш стымулявала і прабуджала жаданне і паразважаць, і праявіць свае творчыя здольнасці, і выказаць сваю любоў да роднай мовы.