Новости
23 февраля Коржова Ульяна, учащаяся 9 класса приняла участие в съемках совместного проекта Белтелерадиокомпании и Министерства образования Республики Беларусь "Я знаю!"
Яркім праяўленнем любові да роднай мовы стала арганізаваная выстава творчых работ-прызнанняў з паэтычнай назвай “Нашу любоў да цябе вялікую ў сэрцы сваім маленькім”.
На працягу тыдня сваёй творчасцю і нястрымнай дзіцячай фантазіяй падзяліліся як старэйшыя рабяты, так і малодшыя. Сваімі рукамі дзеці зрабілі самыя разнастайныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: паштоўкі-пажаданні і паштоўкі-прызнанні роднай мове, кампазіцыі з афарызмамі вядомых пісьменнікаў Беларусі пра мову, стэндгазеты.
Кожны творца змог выразіць свае сардэчныя пачуцці да беларускай мовы.
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 8-ых класаў сабраліся на гульню-спаборніцтва, каб пашырыць свой кругагляд, маўленчую культуру, праявіць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Сярод шэрагу конкурсаў асаблівую цікавасць выклікалі "Займальная размінка", "Перакладчыкі”, “Знайдзі фразеалагізм".
Пераможцамі турніру сталі каманда "Васількі" (1 месца), каманда "Родны кут" (2 месца), каманда "Жураўліны крык" (3 месца).
Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові і павагі да роднай мовы, жаданню яе глыбей вывучаць.
Пад дэвізам “З імі слаўна забаўляцца, імі добра любавацца” ў школе прайшоў флэшмоб “Чыстагаворкі”. Дзень выразнай дыкцыі, чыстага і гучнага маўлення прайшоў ярка, весела і гумарыстычна.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі флэшмоба сталі вучні 5-ых класаў.
За смеласць, выразнасць і крэатыўнасць кожны атрымаў салодкі падарунак.
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 6-ых класаў сабраліся ў Клубе вясёлых і знаходлівых “Любі, шануй, ведай роднае слова”, каб пачуць “мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”.
Каманды “Рамонкі”, “Валошкі” і “Буслы” спаборнічалі ў самых розных конкурсах: “Вясёлая размінка”, “Кампліменты мове”, “Збяры фразеалагізм”, “Расшыфруй прыказку”, “Пазнай верш па яго пачатку”, флэшмоб “Родная мова”.
Вясёлыя крэатыўныя удзельнікі свята выкарысталі свае веды як па беларускай мове, так і па літаратуры, праявілі свае творчыя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм, выказалі пачуцці да роднай мовы, называючы яе “цудоўнай”, “багатай”, “непаўторнай”, “магутнай”, ”шчырай”.
Пераможцам стала каманда “Валошкі”. Віншуе вас!
Юныя мовазнаўцы і літаратуразнаўцы атрымалі сертыфікат на атрыманне адзнак па прадметах.
Сапраўдным сюрпрызам у Міжнародны дзень роднай мовы для знаўцаў і аматараў беларускай мовы і літаратуры сталі пасведчанні, прызы і падарункі за перамогу і ўдзел у конкурсе "Буслік-2021".
Педагогі школы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктант “Музей паэта”, прысвечаны песняру Беларусі, юбіляру 2022 года Янку Купалу, пісалі настаўнікі на спецыяльных бланках, што надало значнасці гэтай падзеі. Так педагогі далучыліся да нашай роднай мовы, адчулі яе смак і вялікі гонар за сваю Радзіму і яе гісторыю.
“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” З такога дэвіза пачаўся Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў школы, іх бацькоў і педагогаў.
У дзень адкрыцця моўнага тыдня ў школе з самага ранку пад час акцыі “З любоўю да роднага слова” з вуснаў навучэнцаў і настаўнікаў гучалі любімыя беларускія слоўцы. Самымі шчырымі, трапнымі і мілагучнымі словамі ўсе жадаючыя выразілі свае пачуцці да роднай мове.