Новости
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках абласнога конкурсу ў школе праходзіць флаер-фэст "У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы...". Вучні ў папяровым або электронным варыянце ствараюць невялікія рэкламныя лістоўкі, працягваючы словы паэта Петруся Броўкі з верша "Калі ласка", падбіраючы свае самыя трапныя беларускія слоўцы і выразы. Некаторыя вучні так пранікліся словамі з верша беларускага паэта, што напісалі нават свой працяг верша. Такім пачынаючым паэтам стаў вучань 7 "А" класа Мацяшоў Ілья.
На тыдні беларускай мовы і літаратуры традыцыйнай і любімай ужо не першы год для вучняў школы і настаўнікаў стала акцыя "Беларускае слова за цукерку", пад час якой дзеці з азартам перакладалі рускія словы на родную мову і атрымлівалі за гэта цукерку.
Віктарына "Лепшы знаўца прыказак" дала магчымасць вучням дакрануцца да залацінак народнай мудрасці, папоўніць запас россыпам народных выказванняў.
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры з мэтай папулярызацыі роднай мовы і выяўлення творчых здольнасцей дзяцей у школе прайшоў конкурс плакатаў-прызнанняў "Я люблю беларускую мову".
З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра беларускія рэкі і гарады ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 18 лютага ў школе прайшоў конкурс рэбусаў "Таямніцы Беларусі", які выявіў самых хуткіх, кемлівых і ўважлівых.
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры пачалося ў школе 17 лютага з акцыі "Любімае беларускае слоўца". За самае трапнае беларускае слоўца ўдзельнікі атрымлівалі беларускую стужачку на руку.
В школе проводится акция "Батарейки, сдавайтесь!" Поздравляем учащихся 1 "А" класс, которые сдали большое количество батареек и получили диплом, как самый активный класс.