Новости
С 9.0-11.03 прошел очный тур республиканского конкурса «ТехноИнтеллект». Гродненскую область на конкурсе представили трое учащихся нашей школы: Буйвид Юлия (уч. Лавцель Н.П.) в секции «Мультимедийные технологии», Завадский Алексей (уч. Дорняк Д.Г.) и Свирская Дарья (уч. Корней В.В.) в секции «Экология и рациональное природопользование». Поздравляем учащихся и педагогов с участием в конкурсе! Спасибо за ваш труд, терпение, профессионализм!
Ошмянский районный комитет ОО «БРСМ» дал старт республиканскому промопроекту "Выбираем студотряд!" по организации трудоустройства молодых людей в возрасте от 14 лет.
Гостями встречи со старшеклассниками стали первый секретарь Ошмянского РК ОО «БРСМ» Виктория Прецкайло-Мисюта и главный специалист отдела по труду и занятости Управления по труду, занятости и социальной защиты Ошмянского райисполкома Ольга Розель, которые рассказали об организации трудовых бригад на базе учреждений образования, о возможностях временной трудовой занятости молодежи.
Многие предприятия и хозяйства района готовы в летний период активно сотрудничать с нашими ребятами и предоставить желающим рабочие места: ОАО «Ошмянский мясокомбинат», ОАО "Строитель", Ошмянское РУП ЖКХ, Ошмянское лесничество, КСУП «Краковка» и другие предприятия.
Каждый, кто желает стать членом студотряда и поработать летом, может заполнить анкету в первичной организации, указав свои данные, выбрав период работы и отметив желаемый профориентационный отряд.
Пад час беларускіх хвілінак-перапынкаў вучні школы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, узнаўлялі поўны тэкст прыказак, адказвалі на разнастайныя "хітрыя" пытанні па мове.
Усе ўдзельнікі за свае веды і кемлівасць атрымалі цукерку для добрага настрою, а лепшым знаўцам роднай мовы і народнай творчасці павязвалася сімвалічная беларуская стужачка на запясце рукі.
З вялікім задавальненнем прынялі дзеці ўдзел і ў флэшмобе “Бульба”, які дабавіў ім зарад энергіі і пазітыву.
У рамках тыдня беларусай мовы і літаратуры і Года гістарычнай памяці вучні 6 “А” класа наведалі лекцыю з мультымедыяпрэзентацыяй “Знакамітыя землякі: Зыгмунт Мінейка, Фердынанд Рушчыц, Леанард Ходзька” ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча.
І будаўнік, інжынер, грамадскі дзеяч З.Мінейка, і таленавіты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар Ф.Рушчыц, і польскі гісторык, публіцыст, выдавец Л.Ходзька - асобы выключныя, адны з нашых выдатных суайчыннікаў, якімі мы абавязаны ганарыцца.
З мэтай далучэння дзяцей да духоўных скарбаў народа, фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова як сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання прайшоў турнір "Самы шчыры беларус". Туры "Беларускія святы", "Рэбусы", "Загадкі", "Пазнай слова", "Родная мова", "Літаратуразнаўцы" выявілі самых актыўных, знаходлівых і разумных юных беларусаведаў.
Каманда "Бульбашы" (5 "В" клас) стала пераможцам турніру. Віншуем!
Вучні 7-ых класаў аб'ядналіся ў каманды "Валошкі" ,"Беларусы" і "Бульбачкі" і паспаборнічалі паміж сабой у ведах па беларускай мове і літаратуры. Размінка "Займальная мова" зняла першапачатковае напружанне ўдзельнікаў. З кожным конкурсам заданне ўскладнялася, але каманды захоўвалі баявы настрой. Развязкай гульні стаў творчы конкурс "Вершаскладанне", пад час якога юныя паэты прыклалі ўсе свае намаганні для перамогі, пры гэтым праявілі пачуццё гумару, смеласці і крэатыўнасці.
Дыплом 1 ступені атрымала каманда "Беларусы" (7 "А" клас).
Кожны ўдзельнік віктарыны атрымаў сертыфікат на атрыманне адзнакі па вучэбных прадметах.