Міжнародны дзень роднай мовы. Распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” З такога дэвіза пачаўся Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў школы, іх бацькоў і педагогаў.
У дзень адкрыцця моўнага тыдня ў школе з самага ранку пад час акцыі “З любоўю да роднага слова” з вуснаў навучэнцаў і настаўнікаў гучалі любімыя беларускія слоўцы. Самымі шчырымі, трапнымі і мілагучнымі словамі ўсе жадаючыя выразілі свае пачуцці да роднай мове.