Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы!
Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у школе пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!". Дзень пачаўся з акцыі "Спяваем "Купалінку" разам!" Вучні старэйшых класаў завіталі на класныя гадзіны і разам з іншымі вучнямі пад акорды гітары праспявалі ўсім вядомую беларускую народную песню.