Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у школе
Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у школе пад дэвізам - "Рускай мове дай разгрузку— размаўляй па-беларуску!" Традыцыйнай стала акцыя " Беларускае слова за цукерку", якую так чакаюць дзеці.Акцыя "Чытаем кнігі юбіляраў разам" сабрала вучняў рознага ўзросту і пазнаёміла з беларускімі кнігамі-юбілярамі 2019 года. На музычных перапынках гучалі і народныя песні, і песні сучасных выканаўцаў. Вучні 10-11 класаў узялі інтэрв'ю ў нашай школы і жыхароў роднага горада ў рамках акцыі "Каб загучала родная мова!" Прайшлі разнастайныя займальныя віктарыны, конкурсы і квэст-гульні. Рэспубліканскі конкурс "Буслік" сабраў усіх знаўцаў і аматараў роднай мовы.
Ссылка на альбом: Міжнародны дзень роднай мовы