Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу
6 красавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі запрасілі вучняў УА “Сярэдняя школа СШ №3 г.Ашмяны” на ўрок здароўя “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу”. Напачатку вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй Сусветнага дня здароўя, які ў бягучым годзе праходзіць пад дэвізам “Здароўе – для ўсіх”. Прадоўжылася мерапрыемства дыялогам з аўдыторыяй. Дзецям прапанавалі адказаць на пытанні для чаго неабходна здароўе, як вызначыць ці здаровы чалавек, якія пажаданні вы напісалі б на паштоўках і інш. Далей бібліятэкары павялі размову пра здаровы лад жыцця падлеткаў, рассказалі як выглядае здаровы чалавек і для чаго неабходна здароўе, прывялі статыстычныя дадзеныя: колькі чалавек лічаць здаровы лад жыцця жыццевай неабходнасцю і якія кампаненты ўваходзяць у гэта паняцце. Спыніліся вядучыя і на такіх паняццях як алкаголь, табак, наркотыкі. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адказвалі на пытанні вядучых. Прысутным былі прапанаваны відэаролік-прытча «Все в твоих руках», відэакліп пра здароўе, гумарыстычны дыялог «На приеме у врача» і абавязкова агляд кніжнай выставы “Краіна здароўя”, на якой прадстаўлены кніжныя выданні і часопісы, якія расказваюць пра карысць садавіны і ягад, культуру харчавання, здаровы лад жыцця.