Областной семинар
12 красавіка 2023 года на базе нашай школы адбыўся абласны семінар-панарама для метадыстаў вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры, кіраўнікоў МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці настаўнікаў-філолагаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры».
Удзельнікаў семінара вітаў узорны ансамбль цымбалістаў "Перазвон” пад кіраўніцтвам Козар Алены Станіславаўны.
Адкрыла семінар-панараму, вызначыла праблемнае поле Гузава Святлана Уладзіміраўна, метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".
З прывітальным словам звярнулася да гасцей Баркоўская Святлана Мікалаеўна, начальнік упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама.
Вопытам работы па тэме семінара падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Плявака Ала Леанідаўна ( ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны імя М.М.Гружэўскага”), Пракаповіч Алена Канстанцінаўна (ДУА "Дакурнішская сярэдняя школа”). Свірбутовіч Марына Гендрыкаўна (ДУА "Гімназія № 1 г. Ашмяны”), Палтаржыцкая Таццяна Казіміраўна, Бернацкая Ганна Вячаславаўна (ДУА"Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”).
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лабачэўская Святлана Уладзіміраўна прадставіла гасцям кабінет беларускай мовы і літаратуры.
Майстар-клас па выкарыстанні прыёмаў інтэлектуальных гульняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры з мэтай фарміравання метапрадметных кампетэнцый вучняў правяла Шведава-Юніцкая Вольга Віктараўна, намеснік дырэктара ДУА "Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна”.
Закончыўся семінар аглядам экспазіцыі музея спорту Ашмяншчыны.
Удзельнікі семінара адзначылі высокі метадычны і змястоўны ўзровень мерапрыемства.
Ссылка на фотоальбом: "Областной семинар"