Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Міжнародны дзень роднай мовы: гучна, сакавіта, займальна!

Дата: 21 февраля 2023 в 17:51, Обновлено 21 февраля 2023 в 19:00
115 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў і педагогаў школы прайшоў насычана, пазнавальна, гучна і са смакам. Традыцыйнай стала акцыя "Слова за цукерку". Усе жадаючыя змаглі праверыць свае веды і атрымаць не адзнаку, а прысмак. Вучні рабілі пераклад рускага слова, ставілі націск у беларускім слоўцы, тлумачылі фразеалагізм, заканчвалі прыказку. Самыя кемлівыя прынялі ўдзел у займальнай віктарыне. Навучэнцы старэйшых класаў далучыліся да ўдзелу ў Гродзенскім абласным дыктанце. Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі музычныя перапынкі, на якіх гучалі песні на роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.