Завяршэнне Тыдня роднай мовы
Апошні дзень Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» прайшоў пад дэвізам "Родная мова - мова навукі". Трапна пра ролю мовы як навукі сказаў беларускі літаратуравед, крытык Віктар Каваленка: "Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...".
Для настаўнікаў беларускай мовы быў наладжаны круглы стол "Актуальныя пытанні навучання і развіцця беларускай мове ў школе". Былі разгледжаны і абмеркаваны такія пытанні, як новыя тэндэнцыі ў навучанні беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы, папулярызацыя роднай мовы сярод школьнікаў.