Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Дзень літаратуры ў рамках Тыдня роднай мовы

Дата: 22 сентября 2022 в 18:43
98 просмотров

Чацвёрты дзень тыдня быў прысвечаны літаратуры - "Літаратура як люстэрка мовы".
Для вучняў 7-ых класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Гартаючы творы Якуба Коласа", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Пераможцамі сталі Бабраўніцкая Валерыя і Клімашэўская Ксенія, якія праілюстравалі твор Якуба Коласа "Сымон-музыка".
Вучні 6-ых класаў спаборнічалі ў літаратурнай гульні "Таямнічы свет літаратуры".
Навучэнцы 10-ых класаў, натхнёныя творчасцю і дзейнасцю выдатнага прадстаўніка літаратуры барока, пісьменніка, асветніка і педагога Сімяона Полацкага, з задавальненнем і творчым запалам прынялі ўдзел у конкурсе графічных (фігурных) вершаў - каліграм. Кожны з удзельнікаў праявіў вялікую цікавасць да новай формы вершаў, выявіўся таксама наватарскі і арыгінальны падыход.

      

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.