Беларускія хвілінкі-перапынкі
Пад час беларускіх хвілінак-перапынкаў вучні школы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, узнаўлялі поўны тэкст прыказак, адказвалі на разнастайныя "хітрыя" пытанні па мове.
Усе ўдзельнікі за свае веды і кемлівасць атрымалі цукерку для добрага настрою, а лепшым знаўцам роднай мовы і народнай творчасці павязвалася сімвалічная беларуская стужачка на запясце рукі.
З вялікім задавальненнем прынялі дзеці ўдзел і ў флэшмобе “Бульба”, які дабавіў ім зарад энергіі і пазітыву.