Турнір для 5 класаў "Самы шчыры беларус"
З мэтай далучэння дзяцей да духоўных скарбаў народа, фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова як сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання прайшоў турнір "Самы шчыры беларус". Туры "Беларускія святы", "Рэбусы", "Загадкі", "Пазнай слова", "Родная мова", "Літаратуразнаўцы" выявілі самых актыўных, знаходлівых і разумных юных беларусаведаў.
Каманда "Бульбашы" (5 "В" клас) стала пераможцам турніру. Віншуем!