Гульня-віктарына "Гавары са мной па-беларуску" ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры
Вучні 7-ых класаў аб'ядналіся ў каманды "Валошкі" ,"Беларусы" і "Бульбачкі" і паспаборнічалі паміж сабой у ведах па беларускай мове і літаратуры. Размінка "Займальная мова" зняла першапачатковае напружанне ўдзельнікаў. З кожным конкурсам заданне ўскладнялася, але каманды захоўвалі баявы настрой. Развязкай гульні стаў творчы конкурс "Вершаскладанне", пад час якога юныя паэты прыклалі ўсе свае намаганні для перамогі, пры гэтым праявілі пачуццё гумару, смеласці і крэатыўнасці.
Дыплом 1 ступені атрымала каманда "Беларусы" (7 "А" клас).
Кожны ўдзельнік віктарыны атрымаў сертыфікат на атрыманне адзнакі па вучэбных прадметах.