Гродзенскі абласны дыктант у рамках Міжнароднага дня роднай мовы
Педагогі школы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктант “Музей паэта”, прысвечаны песняру Беларусі, юбіляру 2022 года Янку Купалу, пісалі настаўнікі на спецыяльных бланках, што надало значнасці гэтай падзеі. Так педагогі далучыліся да нашай роднай мовы, адчулі яе смак і вялікі гонар за сваю Радзіму і яе гісторыю.