3 дзень лагера
Трэці дзень лагера (“Праспект беларусаў”) быў прысвечаны непаўторнай, усеабдымнай беларускай мове. “Жыхары” Зімовага гарадка прайшлі па праспекце, даведаўшыся шмат новага пра Беларусь і беларусаў. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Мой горад”, у якой былі змешчаны пытанні пра гісторыю нашага горада Ашмяны.
Псіхолаг Вольга Міхайлаўна правяла акцыю “Падарунак сябру”. Дзеці жэстамі і рухамі паказвалі падарунак, які яны падарылі бы свайму сябру.
Перад паходам у кінатэатр імя Гастэла прайшла хвілінка бяспекі “Правілы бяспекі зімой”.
Аздараўляльныя працэдуры на свежым паветры вельмі важныя ў зімовы час. Яны загартоўваюць, робяць дзяцей здаровымі.