Акция "Чистый лес"
7 кастрычніка валанцеры «Планета сяброў» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» прынялі ўдзел у рэспубліканкай акцыі «Чысты лес», якую арганізавала Мiнiстэрства лясной гаспадаркі.
Шосты школьны дзень вучні вырашылi правесцi на ўлоннi прыроды, узяўшы з сабой рукавiцы, мяшкi для смецця і пазітыўны настрой. Так валанцеры падтрымалі акцыю «Чысты лес». Нягледзечы на халоднае надвор’е, у лесе сапраўды было цепла. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай ахвотай дапамаглі прыбраць бытавое смецце на тэрыторыі лесу паблізу населеных пунктаў. Такія мерапыемствы вельмі важныя. Яны прыцягваюць увагу дзяцей да праблем экалогіі. Чысціня і парадак залежаць ад кожнага з нас, ад нашай культуры і нашых адносін да прыроды і тых людзей, якія ствараюць і ахоўваюць лес.