Стартаваў Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Дэвізам першага дня Тыдня роднай мовы "Багацце беларускай мовы" сталі словы паэта Алеся Разанава: "Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты - мова!"
Вучні школы, іх бацькі і педагогі прынялі актыўны ўдзел у стварэнні воблакаў слоў "Маё любімае беларускае слоўца".
Прайшла віктарына "Родная мова - цудоўная мова", падчас якой дзеці паказалі добрыя веды па беларускай мове, па культуры беларусаў і духоўнай спадчыне.
Вучні 6 класа весела праводзілі школьныя перапынкі "Мова родная - мова модная", спяваючы беларускія песні.