Стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Сёння ў школе адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры "Роднаму слову прызнанне...". Дэвізам дня сталі словы: "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!" З самага ранку вучні школы і настаўнікі прылучыліся да акцыі "Не маўчы па-беларуску", у час якой трэба было напісаць самае любімае або яскравае беларускае слова. У выніку атрымалася сэрца-прызнанне роднай мове.